Мінгандлю Беларусі папярэдзіла пра адказнасць за неабгрунтаваны рост коштаў

Мінгандлю Беларусі папярэдзіла пра адказнасць за неабгрунтаваны рост коштаў

Міністэрства гандлю Беларусі папярэдзіла пра адказнасць за неабгрунтаваны рост коштаў. Гэта датычыць і гандлю, і вытворцаў, і імпарцёраў. Міністр гандлю Уладзімір Калтовіч адзначыў, што "сёння на фоне зніжэння стаўкі крэдытных рэсурсаў, стабілізацыі курса валют павышэнне цэн магчымае выключна ў рамках даведзенага задання".

Мінгандлю падрыхтавала прапановы, паводле якіх міжведамственная працоўная група, сёлета створаная прэм'ерам для вырашэння праблемных пытанняў у здзяйсненні разлікаў за спажывецкія тавары, мусіць атрымаць дадатковыя паўнамоцтвы для кантроля фармавання коштаў.

Калтовіч нагадаў, што толькі ў траўні за грубыя парушэнні заканадаўства прыпынялася дзейнасць 42 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Індэкс спажывецкіх коштаў да канца бягучага года можа змяняцца не больш як на 0,6% у месяц, інфармуе прэс-служба Міністэрства гандлю.

Мінгандлю Беларусі папярэдзіла пра адказнасць за неабгрунтаваны рост коштаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі