Мінгандлю зачыніла 12 крамаў бытавой хіміі “Востраў чысціні”
Праца крамаў прыпыненая за пратэрмінаваную касметыку і тавары асабістай гігіены, а таксама парушэнне асартыментнага пераліку.
На мінулым тыдні Мінгандлю праверыла крамы “Востраў чысціні”, якія належаць “ЗахадХімГандаль”. Праверкі праходзілі ў Мінску і рэгіёнах. Па выніках праверкі было знойдзены парушэнні асартыментнага пераліку тавараў, а таксама тавары з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці: у крамах прадавалі касметыку і тавары асабістай гігіены. Напрыклад, у краме “Востраў чысціні” на вуліцы Казінца прадавалі касметыку са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Гэтае парушэнне караецца штрафам у памеры ад 30 да 500 базавых велічынь.
За парушэнні Мінгандлю вынесла крамам прадпісанні і зачыніла іх з 17 па 24 лютага.
Мінгандлю: "Па выніках праверкі было зачынена 12 крамаў. Некаторыя крамы ўжо адчыніліся, бо выправілі парушэнні. Зараз Мінгандлю накіравалася з праверкай па парушэннях. Калі парушэнні будуць выпраўленыя — крамы адчыняць".
Фота з сацыяльных сетак