Мінгандлю зачыняе 8 будаўнічых крамаў сеткі “ОМА”

З 11 студзеня прыпыняецца праца васьмі крамаў сеткі “ОМА” — у Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Жлобіне і Магілёве.

Як паведамілі БЕЛТА ў Мінгандлю, праверкі выявілі факты рэалізацыі будаўнічых матэрыялаў са скончаным тэрмінам дзеяння, невыканання асартыментных пералікаў тавараў, падачы няпоўнай інфармацыі пра тавары, у тым ліку яе адсутнасці на рускай ці беларускай мовах. Таксама праверкі знайшлі парушэнні ў парадку выкарыстання вымяральных прыладаў і ў вызначэнні зніжак на асобныя вырабы.

Апроч таго, пацвердзіліся факты ўсталявання больш высокіх рознічных коштаў на тавары, чым былі 18 снежня 2014 году, калі быў уведзены мараторый на рост коштаў. Павелічэнне цэнаў у сярэднім склала 36%.

На выпраўленне парушэнняў кіраўніцтву сеткі “ОМА” далі дзесяць дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі