Мінгарсуд не адмяніў экстрадыцыю блогера Лапшына ў Азербайджан

Мінгарсуд не адмяніў экстрадыцыю блогера Лапшына ў Азербайджан

26 студзеня на закрытым пасяджэнні Мінскі гарадскі суд прызнаў законным рашэнне намесніка генпракурора Аляксея Стука аб выдачы расійска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына ў Азербайджан, паведамляе БелаПАН.

Абарона Лапшына абскарджвала пастанову Генпракуратуры, аднак безвынікова. Рашэнне Мінгарсуда адвакаты Лапшына будуць абскарджваць у Вярхоўным судзе.

Разгляд скаргі Лапшына адбываўся ў яго прысутнасці, прычым падчас судовага пасяджэння блогер знаходзіўся ў клетцы. У зале прысутнічалі консул Расіі Ігар Каракін і намеснік кіраўніка амбасады Ізраіля ў Беларусі Юлія Рачынскі-Співакоў.

Як паведамлялася раней, азербайджанскія ўлады вінавацяць Лапшына ў незаконным знаходжанні на тэраторыі Нагорнага Карабаха — гэтую тэрыторыю ў Баку лічаць незаконна акупаванай армянамі. Блогера затрымалі ў Мінску 14 снежня 2016 года паводле запыту Азербайджана, які абвясціў яго ў міжнародны вышук.

МЗС Ізраіля прасіў улады Беларусі з просьбай не экстрадаваць Лапшына ў Азербайджан. Таксама супраць эстрадыцыі Лапшына выступіла і Расія — пра гэта 17 студзеня заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі