Мінгарвыканкам адмовіў арганізатарам Дня Волі

Мінгарвыканкам адмовіў арганізатарам Дня Волі

Арганізатары акцыі на Дзень Волі атрымалі адмову ад Мінгарвыканкама. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў старшыня руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч. Адмову падпісаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама І.Юркевіч.

У дакуменце адзначаецца, што сярод заяўнікаў акцыі пазначаная Вольга Кавалькова. Між тым, яна на працягу года прыцягвалася да адказнасці за правядзенне несанкцыянаванай вулічнай акцыі. Таксама чыноўнікі спаслаліся на тое, што арганізатары паведамілі ў СМІ і ў інтэрнэце пра дату правядзення акцыі, што забараняецца законам. 

"Ёсць варыянты, што рабіць далей. Падрабязнасці пазней, у другой палове дня", — напісаў у каментары да дакумента Губарэвіч. 

Заяўку на правядзенне вулічнай акцыі на Дзень Волі арганізатары падалі месяц таму — 25 студзеня. Як паведамлялася днямі, чыноўнікі прыватным чынам прапанавалі арганізатарам правесці канцэрт каля Опернага тэатра або ў скверы імя Янкі Купалы, але без вулічнага шэсця. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі