Мінгарвыканкам можа скасаваць дамову на забудову былога Чэрвеньскага рынку

Мінгарвыканкам можа скасаваць дамову на забудову былога Чэрвеньскага рынку

Мінгарвыканкам можа скасаваць інвестыцыйную дамову з іранскай кампаніяй "Дзідас", бо яна так і не пачала забудоўваць тэрыторыю былога Чэрвеньскага рынку.

У каментары БелаПАН начальнік упраўлення інвестыцый камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Мікалай Ахраменка паведаміў, што ўжо ёсць фармальныя падставы спыняць гэты праект. Паводле дамовы, на месцы рынку на скрыжаванні вуліцаў Маякоўскага і Аранскай мусіў з'явіцца шматфункцыянальны комплекс. Яго будаўніцтва павінна было завяршыцца ў 2015 годзе, але дагэтуль нават не пачалося.

Разам з тым Ахраменка прызнаецца, што іранская кампанія можа актыўна пратэставаць: "Любыя жорсткія рашэнні да гэтага інвестара, вядома, будуць мець з яго боку нейкія пярэчанні. Будуць спробы ўсё гэта вынесці на ўзровень МЗС і вышэй".

Чыноўнік дадаў, што перад прыняццем рашэння яно будзе ўзгодненае з вышэйшымі органамі і выслуханыя тлумачэнні інвестара, ці ёсць у яго паважлівыя прычыны.

Дарэчы, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац два месяцы таму заявіў, што калі інвестары не дадуць праект да 1 траўня, дамова з імі будзе скасаваная.

Чэрвенскі рынак быў зачынены ў 2013 годзе. Прадпрымальнікаў, незадаволеных зносам, "перасялілі" далей па вуліцы Маякоўскага ў мікрараён Лошыца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі