Мінгарвыканкам паведаміў, колькі будзе каштаваць навагодняя ноч у рэстаране

Мінгарвыканкам паведаміў, колькі будзе каштаваць навагодняя ноч у рэстаране

На нарадзе ў Мінгарвыканкаме 27 лістапада чыноўнікі вызначыліся, колькі грошай трэба будзе выкласці, каб адсвяткаваць навагоднюю ноч у сталічным рэстаране.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі, як перадае telegraf.by, паведаміў, што ў навагоднюю ноч у Мінску будуць працаваць больш за 500 рэстаранаў і кавярняў. 
 
Ужо з 15 снежня па 1 студзеня сталічныя рэстараны і кавярні будуць прымаць наведвальнікаў без выходных да 6-й гадзіны раніцы. Гэтая норма, аднак не закране тыя ўстановы, што размяшчаюцца ў жылых дамах.
 
Дзіцячыя святы будуць каштаваць бацькам ад 15 рублёў. За карпаратыўныя мерапрыемствы давядзецца выкласці ад 45 да 90 рублёў, за забаўляльныя праграмы ў пераднавагоднія дні — ад 20 да 40 рублёў. Навагодняя ноч у рэстаране будзе каштаваць 120 рублёў, улічваючы забаўляльную праграму.
 
Па словах Дамарацкага, кошты ў цэлым захаваліся на ўзроўні мінулага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі