Мінгарвыканкам зацвердзіў фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

Мінгарвыканкам зацвердзіў фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

Мінгарвыканкам зацвердзіў фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Адпаведнае рашэнне (№ 51 ад 9 студзеня) апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Паводле дакумента, які пачынае дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання, павышаюцца тарыфы як на субсідаваныя дзяржавай паслугі, так і на фіксаваныя, якія забяспечваюць поўнае кампенсаванне выдаткаў насельніцтвам.

Тарыф на водазабеспячэнне зацверджаны ў 0,5301 рубля за кубічны метр (калі ён субсідуецца), і 0,7638 рубля (калі вада спажываецца звыш нарматыву і жыхары пачынаюць кампенсаваць затраты цалкам). Тарыф на каналізацыю за кубічны метр складзе адпаведна 0,354 і 0,5103 рубля. Тэхнічнае абслугоўванне ліфта з аднаго чалавека ў месяц складзе 1,19 і 1,33 рубля.

Што да тарыфу на капітальны рамонт жылога дома, то за квадратны метр агульнай плошчы ён складзе 0,088 рублёў. Тарыф на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома складзе 0,1 рубля за квадратны метр (калі ён субсідуецца), і 0,1155 рубля (пры поўным кампенсаванні).

Мінгарвыканкам зацвердзіў фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі
Мінгарвыканкам зацвердзіў фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі
Мінгарвыканкам зацвердзіў фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі