Мінімальная стыпендыя ў Беларусі — $37
Студэнты
Мінімальная стыпендыя для першакурсніка беларускай ВНУ складае 121 рубель. Па сённяшнім курсе гэта 37 долараў.
У БДУ і Акадэміі кіравання мінімальныя стыпендыі большыя — ажно 157 рублёў. Студэнты — інваліды III і IV ступені могуць разлічваць на 181 рубель штомесяц.
Сума залежыць ад бюджэту пражытковага мінімуму — цяпер гэта 403,94 руб. Пры памнажэнні яго на каэфіціэнт 0,3 і атрымліваецца мінімальная стыпендыя студэнта першага курса.
Цікава, што студэнты-замежнікі атрымліваюць утрая вышэйшую стыпендыю — 363 рублі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.