Міністэрства адукацыі раіць школьнікам на вакацыях абмежаваць кантакты

Міністэрства адукацыі раіць школьнікам на вакацыях абмежаваць кантакты

Міністэрства адукацыі Беларусі раіць школьнікам на вакацыях абмежаваць кантакты і выкарыстоўваць вольны час для самаадукацыі. Як вядома, веснавыя вакацыі працягнулі з-за сітуацыі з каранавірусам на тыдзень. Школьнікам раяць займацца самадукацыяй з дапамогай і навучальных дапаможнікаў, і інтэрнэт-рэсурсаў.

Прэс-служба Мінадукацыі нагадвае, што ў навучальных установах працягваюць працу школьныя лагеры, дзе з дзецьмі займаюцца педагогі. Падкрэсліваецца, што іх арганізавалі "з выкананнем усіх неабходных мер бяспекі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі