Міністэрства аховы здароўя расследуе смерць школьніцы ў Тураве: працуе камісія
Міністэрства аховы здароўя Беларусі / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Міністэрства аховы здароўя пракаментавала смерць 9-гадовай школьніцы пасля ўрока фізкультуры ў горадзе Тураве Гомельскай вобласці. У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя БЕЛТА паведамілі, што па факце смерці дзіцяці праводзіцца праверка, у склад камісіі ўвайшлі "як вузкія спецыялісты, так і арганізатары аховы здароўя".
Міністэрства трымае высвятленне прычын смерці трэцякласніцы на кантролі.
Как паведамляла Еўрарадыё, дзяўчынка памерла ў Тураве пасля ўрока фізкультуры. Ёй стала блага, хуткая дапамога даставіла яе ў шпіталь, дзе яна памерла.