Міністэрства гандлю Беларусі прызнала недахоп малочных прадуктаў
Міністэрства гандлю Беларусі прапаноўвае ўраду абмежаваць экспарт масла і сыроў да поўнага насычэння спажывецкага рынку гэтай прадукцыяй. У дакуменце, які цытуе “Інтэрфакс”, тлумачыцца, што “апошнім часам пачала пагаршацца сітуацыя з забеспячэннем насельніцтва малочнымі прадуктамі. У крамах Мінска зменшыўся асартымент цэльнамалочнай прадукцыі, масла і сыроў”.
Гэтую сітуацыю ў міністэрстве тлумачаць тым, што на знешніх рынках павысіліся кошты на малако, таму Беларусь павялічыла экспартныя пастаўкі. У паведамленні міністэрства таксама адзначаецца, што розніца ў цэнах паспрыяла неарганізаванаму вывазу малочных прадуктаў.