Міністр абароны Украіны палохае закрыццём межаў Беларусі і Расіі ў студзені

Аляксей Рэзнікаў
Аляксей Рэзнікаў

Расія, а следам за ёй і Беларусь закрые межы ў пачатку студзеня. Прычынай стане новая хваля мабілізацыі, абвешчаная ў Расіі. Такі прагноз робіць міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

"Я дакладна ведаю, што ў вас у запасе каля тыдня, пакуль яшчэ ёсць нейкі выбар. У пачатку студзеня расійскія ўлады закрыюць межы для мужчын, пасля абвесцяць ваеннае становішча і пачнуць чарговую хвалю мабілізацыі, — гаворыць ён. — Таксама будуць закрытыя межы. і ў Беларусі".

Папярэдняя "частковая мабілізацыя" ў Расіі прайшла восенню. На службу ў войска было прызвана каля 300 тысяч чалавек. Некаторыя з іх апынуліся на фронце ва Украіне ўжо ў першыя дні пасля мабілізацыі. Многія мабілізаваныя ўжо загінулі.

Імкнучыся пазбегнуць прызыву, грамадзяне Расіі з'яжджалі з краіны. У тым ліку і праз Беларусь. Жаданне закрыць межы як мінімум на час мабілізацыі можа тлумачыцца імкненнем абмежаваць адток рэзервістаў.

Рэзнікаў дадае, што следам за мабілізацыяй можа адбыцца новы наступ Расіі ва Украіне. У такім выпадку ён пачнецца не раней за люты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі