Міністр абароны ЗША шмат разоў спрабаваў звязацца з Шайгу, але той маўчыць

Міністр абароны ЗША шмат разоў спрабаваў звязацца з Шайгу, але той маўчыць

Расійскія военачальнікі адмаўляюцца гаварыць з амерыканскімі, піша "Бі-Бі-Сі". Амерыканскія журналісты высветлілі, што вышэйшае камандаванне арміі ЗША, уключна з міністрам абароны Лойдам Осцінам, шматкроць спрабавала звязацца па спецканале з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу, а таксама з начальнікам Генштаба РФ Валерыем Герасімавым. Аднак расійскі бок на кантакт не ідзе.

У Вашынгтоне лічаць, што падобныя размовы патрэбныя, "каб пазбегнуць непатрэбнай эскалацыі або блытаніны".

Раней расійскія СМІ звярнулі ўвагу на тое, што міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу не з'яўляўся ў публічнай прасторы з 11 сакавіка. Па адной з версій, у яго праблемы з сэрцам, якія ўжо пачаліся пасля пачатку агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі