Міністр адукацыі Беларусі працуе 24 гадзіны
Пра гэта Сяргей Маскевіч паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Еўрарадыё пацікавілася, ці закранула яго павелічэнне гадзінаў працы ў настаўнікаў.
Сяргей Маскевіч: “Я чыноўнік, у мяне 24 гадзіны працы”.
Нагадаем, у настаўнікаў у школе сёлета павялічыліся гадзіны працы на тыдзень. Цяпер замест 18 гадзінаў, настаўніку трэба працаваць 20.
Фота — bymedia.net