Міністр адукацыі: Праблемы з працаўладкаваннем настаўнікаў няма

Адно з пытанняў датычыла "аптымізацыі" (фактычна, скарачэння) школаў, дзякуючы якой мусяць вызваліцца сродкі і пайсці на павышэнне заробкаў і стымуляванне працы педагагічных работнікаў (тарыфныя стаўкі настаўнікам павысяць на 25%).



Вось што сказаў Сяргей Маскевіч:



"Да пачатку гэтага года ў нас стала менш на 130 установаў адукацыі, якія адносяцца да ўстановаў сярэдняй адукацыі. Але пытанне працаўладкавання выкладчыкаў на сённяшні дзень вырашана. Ніводзін раён ніякай праблемы не ўздымаў".

Паводле Белстату, сярэдні заробак настаўнікаў за травень складае 3 мільёны 486 тысяч рублёў. З павышэннем на 25% атрымаецца 4,3 мільёна. Для параўнання: сярэдні заробак па Мінску за травень — больш за 6 мільёнаў рублёў.
 

Заробак настаўнікам падыме аптымізацыя: школы і садкі закрываюцца
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі