Міністр аховы здароўя сказаў, калі чакаецца пік каранавіруса ў Беларусі

Міністр аховы здароўя сказаў, калі чакаецца пік каранавіруса ў Беларусі

Пік эпідэміі каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі чакаецца ў канцы красавіка — у пачатку траўня 2020 года. Пра гэта ў чацвер падчас размовы з журналістамі ў Палаце прадстаўнікоў заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Паводле яго слоў, стаіць задача не дапусціць лавінападобнага росту заражэння каранавірусам. Гэтага можна дасягнуць і з дапамогай ізаляцыі ўсіх заражаных і іх кантактаў, і з дапамогай правядзення як мага большай колькасці тэстаў (на сённяшні дзень іх ужо праведзена больш за 49 тысяч).

Каранік таксама заявіў, што больш жорсткія меры па ізаляцыі людзей у нашай краіне (відаць, ён мае на ўвазе каранцін, як у многіх краінах свету) будуць уводзіцца ў выпадку, калі з'явяцца прыкметы перагрузкі сістэмы аховы здароўя. Пакуль гэтага няма, лічыць міністр. На раніцу 9 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 1486 выпадкаў каранавіруса, памерлі 16 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі