Міністр гандлю не бачыць ніякіх прычынаў павышаць кошты на тавары

У Беларусі няма ніякіх прычын павышаць кошты на тавары, заявіў міністр гандлю Валянцін Чаканаў.

"Мы павінны па-ранейшаму праводзіць палітыку з памяншэннем цэн і гандлёвых надбавак, а таксама вырашэннем праблем сацыяльнага характару", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Міністр зазначыў, што доля айчынных тавараў на ўнутраным рынку цяпер пераважае. Прырост па гэтым паказчыку за першае паўгоддзе 2015 года склаў 0,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2014-га. Унутраны рынак харчовых прадуктаў больш чым на 80% забяспечваецца за кошт беларускай прадукцыі.

Чаканаў адзначыў, што гандаль — адна з ключавых галін эканомікі, у ім занята амаль 15% працаздольнага насельніцтва краіны.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі