Міністр: Талон у грамадскім транспарце Мінска павінен каштаваць 6000
На сённяшні дзень мінчукі аплачваюць толькі 33% кошту праезду.
А пасля падаражэння 1 кастрычніка талончыка да 2500 рублёў жыхары сталіцы будуць аплачваць 41% ад яго кошту.
Міністр транспарту Анатоль Сівак кажа Еўрарадыё, што сабекошт талончыка — 6000 рублёў. Ён падкрэслівае, што "ў агульным — і для метро, і для наземнага транспарту”.
На пытанне Еўрарадыё, калі мінскі транспарт будзе хадзіць па раскладзе, міністр адказвае, што трэба ў кожным выпадку разбірацца асобна. Але пагаджаецца, што сітуацыя, калі транспарт ходзіць не па раскладзе, недапушчальныя.
Сівак: “Кіроўца атрымлівае заробак. І не важна, будзем мы 2000 ці 3000 [рублёў] плаціць, транспарт павінен прыходзіць у час. Заробак у кіроўцы — і 8 мільёнаў часам. Бывае і болей”.
Фота — bymedia.net