Міністр: Працу антыкарупцыйнай камісіі ў міністэрстве ачольваць буду асабіста я

Міністр: Працу антыкарупцыйнай камісіі ў міністэрстве ачольваць буду асабіста я

У Мінску прайшло пасяджэнне выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя. На ёй выступіў міністр Валерый Малашка. У сваёй прамове ён назваў мінулы год "дастаткова цяжкім". "Праблемай года стала карупцыя!" — нагадаў ён. У верасні 2018-га кіраўнік дзяржавы паставіў задачу да пачатку 2019 года выправіць сітуацыю ў сферы аховы здароўя і не дапускаць карупцыі. Валерый Малашка адзначыў, што быў "вызначаны пералік асобаў з найбольшымі карупцыйнымі рызыкамі". "Для неадкладнага прыняцця кіраўнічых рашэнняў працу камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў Міністэрстве аховы здароўя ачольваць буду асабіста я", — заявіў міністр.

Як вядома, па рэзананснай карупцыйнай "справе медыкаў" праходзіць  30 службовых асобаў сістэмы аховы здароўя і 63 прадстаўнікі камерцыйных структураў. У Мінску судзяць былога намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі