Міністр працы і сацабароны раіць беларусам працаваць на дзвюх працах

Каб палепшыць свой дабрабыт, беларусы павінны праяўляць вялікую працоўную актыўнасць. Пра гэта ў гутарцы з БЕЛТА заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна падчас наведвання Гродзенскай абутковай фабрыкі "Нёман".

Шчоткіна заявіла, што сёння сацыяльныя выплаты сем'ям з непаўналетнімі дзецьмі перавышаюць мінімальны заробак. Часам гэтыя дапамогі можна параўнаць з заробкамі на некаторых прадпрыемствах.

Чыноўніца дадала, што сем'і, якія збіраюцца заводзіць дзяцей, павінны "круціцца" і больш працаваць, каб забяспечыць сябе. "Мы паглядзелі, што амаль 93% беларусаў працуюць толькі на адной працы, а гэта і мужчыны. Але калі мама займаецца дома дзецьмі, дык хай тата "пакруціцца", — патлумачыла Шчоткіна. Яна дадала, што сёння беларусам трэба праяўляць большую актыўнасць, каб павысіць свой дабрабыт.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі