Міністр: У студзені выдалі крэдытаў на жыллё з дзяржпадтрымкай на 506 млрд

У 2014 годзе ў Беларусі пабудавалi 5 мiльёнаў квадратных метраў жылля. З iх 2 млн — з дзяржпадтрымкай, 501 тысяча квадратных метраў — для шматдетных сем'яў. Пра гэта 5 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны.

Паводле яго слоў, у студзені 2015-га было выдадзена крэдытаў на жыллё з дзяржаўнай падтрымкай на 506 мільярдаў рублёў (гэта каля 32 млн долараў). Агулам на яго плануюць выдаткаваць 6 трыльёнаў рублёў і пабудаваць 1,6 млн квадратных метраў жылля з дзяржпадтрымкай.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі