Міністр замежных спраў Літвы ў Мінску абмяркуе дачыненні Беларусі і ЕС

Запланаваныя яго перамовы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Таксама Лінкявічус будзе прыняты ў Савеце міністраў і, як можна меркаваць, сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. БЕЛТА адзначае, што тэмамі для абмеркавання будзе беларуска-літоўскае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрасаюза.

Візіт Лінаса Лінкявічуса ў Беларусь з'яўляецца візітам у адказ — Уладзімір Макей наведваў Вільню 28 лютага — 1 сакавіка бягучага года на запрашэнне літоўскага калегі.

БелаПАН дадае, што літоўскі міністр падчас візіту плануе сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і сваякамі палітвязняў. Нагадаем, у ліпені-лістападзе 2012 года Лінкявічус працаваў амбасадарам Літвы ў Беларусі.

Фота — Fotolia і Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі