Міністр ЖКГ: каля 40% зваротаў датычацца капітальнага рамонту

Андрэй Хмель / Скрыншот
Андрэй Хмель / Скрыншот

Прызначаны ў пачатку чэрвеня міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Андрэй Хмель назваў галоўную праблему, якая сёння стаіць перад яго ведамствам. Гэта капітальныя рамонты жылых дамоў.

Па словах міністра, калі за год не рамантаваць 3% дамоў у краіне, Беларусь вернецца да крытычнага стану жыллёвага фонду.

"Прыблізны тэрмін жыцця дома ад будаўніцтва да капітальнага рамонту пры нармальнай эксплуатацыі — 30-35 гадоў... 3% гэта мінімальная мяжа, мы яе прытрымліваемся, яе падтрымаў кіраўнік дзяржавы, і мы будзем настойваць, каб у гэтым аб'ёме гэтыя работы праводзіліся", — сказаў міністр.

Акрамя таго, Андрэй Хмель сказаў, што за апошнія два гады ў Беларусі было заменена 8 тысяч ліфтаў з 11,3 тысяч, якія мелі патрэбу ў замене. Сёлета работа па замене састарэлых ліфтаў будзе завершаная, і далей яны будуць замяняцца ў планавым парадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі