Мінкульт: Мы не давалі дазволу на такое "акультурванне" Вайсковых могілак

Мінкульт: Мы не давалі дазволу на такое "акультурванне" Вайсковых могілак

Працы па "акультурванні" Вайсковых могілак выклікаюць мноства спрэчак і пытанняў. Наколькі законна замяняць хаця і старыя, але аўтэнтычныя надмагіллі на стандартныя надгалоўнікі? Гэта ж усё роўна што замест карціны Шагала павесіць у гасцёўні плакат з часопіса “Cool Girl”!

Вядома, што могілкі абвешчаныя гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Ці парушае Спецкамбінат КБА, які займаецца іх добраўпарадкаваннем, Кодэкс аб культуры? Еўрарадыё вырашыла даведацца адказ на гэтае пытанне ў начальніцы аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталлі Хвір.

Што праўда, надмагіллі, пра якія ідзе гаворка, Наталля Дзмітрыеўна не бачыла і ў сітуацыю, праз якую мінчукі ўжо які дзень стаяць на вушах, яшчэ не ўнікала:

"Я яшчэ не бачыла новыя надмагіллі, але абавязкова на іх пагляджу, магчыма, у выходныя, таму што цяпер, на жаль, на службе. Па законе тое, што немагчыма аднавіць, можа быць замененае, але без унясення зменаў у знешняе аблічча. То бок павінна замяняцца на дакладна такое ж".

Спецкамбінат КБА звяртаўся да спецыялістаў Мінкульта наконт інвентарызацыі і добраўпарадкавання на Вайсковых могілках. Наталля Хвір запэўніла, што прадстаўнікі КБА праінфармаваныя пра абавязак выконваць палажэнні Кодэкса аб культуры і павінныя захаваць гістарычны выгляд Вайсковых могілак:

"Мы сказалі ім, што выконваць работы на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці неабходна ў адпаведнасці з палажэннямі Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь. Яны папярэджаныя, што дзеянні з матэрыяльнай часткай гісторыка-культурнай каштоўнасці павінныя ажыццяўляцца з улікам безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкіх або дакументальных асаблівасцяў аб'екта спадчыны.

Магчыма, ёсць факт парушэння. Бываюць усякія сітуацыі. Мы ў абавязковым парадку праверым гэта. Калі будуць парушэнні — ім давядзецца іх ліквідаваць".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі