Мінпрацы: Працадаўцаў абавяжуць даваць бацькам адпачынак

Мінпрацы: Працадаўцаў абавяжуць даваць бацькам адпачынак

Міністэрства працы на сваім сайце апублікавала прапановы па зменах у заканадаўства, якімі плануецца ўвесці бацькоўскі адпачынак па доглядзе за дзіцем. 

На сёння заканадаўства дазваляе аформіць адпачынак па доглядзе за дзіцем да трохгадовага ўзросту не толькі маці (мачысе), але і бацьку (айчыму), а таксама іншым сваякам дзіцяці.

Напрыклад, у 2016 годзе ў адпачынку па доглядзе за дзіцем да трохгадовага ўзросты былі 3539 мужчын. Гэта 1,2% ад агульнай колькасці асоб, якія знаходзіліся ў такім адпачынку.

А вось кароткачасовы падпачынак для бацькі пры нараджэнні дзіцяці цяперашняе заканадаўства не прадугледжвае. Праўда, работнік мае права напісаць заяву на неаплатны адпачынак па сямейных абставінах — не больш за 30 каляндарных дзён на працягу каляндарнага года. Але паважлівасць прычын ацэньвае наймальнiк, калi iншае не вызначанае калектыўнай дамовай ці пагадненнем. Іначай кажучы, наймальніка не абавязаны даваць такі адпачынак.

Міжведамасная працоўная група прапануе даваць бацьку нованароджанага дзіцяці адпачынак у сувязі з бацькоўствам тэрмінам да 14 дзён у першыя паўгода пасля нараджэння дзіцяці.

Бацькоўскі адпачынак, як і іншыя сацыяльныя адпачынкі па сямейных абставінах, будзе давацца без захавання заробку. У калектыўных дамовах арганізацый і прадпрыемстваў можа прадугледжвацца, што адпачынак будзе большы за 14 каляндарных дзён, а таксама — што ён будзе аплочвацца.

Прадастаўленне бацькоўскага адпачынку будзе абавязковым для наймальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі