Мінпрацы: Рэальны заробак у Беларусі з 2010 года вырас у 1,4 раза

Рэальны заробак у Беларусі ў студзені-чэрвені 2015 года ў параўнанні з узроўнем 2010 года вырас у 1,4 разы. Намінальны сярэднямесячны заробак за гэты ж час павялічыўся ў 5,6 раза. Такія лічбы называе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У першым паўгоддзі 2015 года намінальны налічаны заробак у параўнанні з аналагічным перыядам 2014-га вырас на 11,9% — да 6 млн 461,8 тыс.руб. Прычым у чэрвені ён склаў 6 млн 883,7 тыс.руб.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі