Мінсельгасхарч патлумачыў трохмесячную забарону на вываз збожжа з Беларусі

Минсельхозпрод объяснил трёхмесячный запрет на вывоз зерна из Беларуси

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Уладзімір Гракун патлумачыў трохмесячную забарону на вываз збожжа з краіны. Па словах чыноўніка, забарона звязаная з тым, што Беларусь хоча гандляваць на сусветных рынках не зернем, а прадукцыяй, якую з яго вырабляе.

"У прыярытэце стаіць не гандаль збожжам, а перапрацаваць гэтае збожжа праз жывёлагадоўлю, атрымаць прадукцыю жывёлагадоўлі і рэалізаваць з дабаўленай вартасцю (сыры, малако, мяса, алей). Таму ў апошні час мы ўбачылі, што пачынаецца вываз збожжа. Мы ўвялі трохмесячную забарону, каб забяспечыць сваё пагалоўе і атрымаць тую прадукцыю, якую мы планавалі", — сказаў намеснік міністра.

Гаркун заўважае, што на сусветным рынку беларускае збожжа таннейшае (праўда, кажа "напэўна"), таму "ёсць цікавасць яго купіць". Здавалася б, самы зручны момант для таго, каб зарабляць, ды яшчэ і цэны можна было б падняць! Аднак, верагодна, збожжа і для продажу, і для вытворчасці ў Беларусі не хапае. "Таму каб мы не вялі гандаль менавіта збожжам, [мы ўвялі забарону], — працягвае Гаркун. — Мы лічым, што пры атрыманні прадукцыі жывёлагадоўлі мы для рэспублікі атрымаем вялікую выгаду".

Чаму б не атрымаць выгаду і ад продажу збожжа, і ад рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі? Гэтага пытання чыноўніку ў эфіры праграмы "Тыдзень" на СТБ не задалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі