Мінскае "Дынама" апынулася на апошнім месцы ў заходняй канферэнцыі КХЛ
Гэта здарылася пасля ўчорашняй перамогі "Слована" над "Львом" — 5:2.
На сённяшні дзень у мінскага "Дынама" 17 ачкоў пасля 15 гульняў і апошняе, 14-е месца, у канферэнцыі "Захад". У "Віцязя", які займае 13-е месца, 18 ачкоў, але пасля 17 матчаў. У агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ дынамаўцы знаходзяцца на 24 месцы сярод 28 удзельнікаў.
Нагадаем, бліжэйшы матч каманда Аляксандра Андрыеўскага правядзе 17 кастрычніка ў гасцях супраць "Віцязя".
Дарэчы, учора мінскае "Дынама" ў чарговы раз раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка. "Нам патрэбная гульня, а не боўтанне па хвалях: там выйгралі, там прайгралі, там крылы апусцілі, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Агідна глядзець часам на некаторыя гульні! Таму працуйце з камандай: не толькі з трэнерамі, але і гульцамі".
Фота — ХК "Дынама-Мінск"