Мінскае “Дынама” не змагло выйграць у “Тарпеда-БелАЗ”
Гульня скончылася “сухой” нічыёй — 0:0.
Матч у рамках 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшоў 17 жніўня ў Мінску на стадыёне “Трактар”. Гульня была даволі млявай, магчыма таму каманды так і не здолелі “размачыць” лік, хоць жодзінцы і маглі скарыстацца большасцю.
Гэта другая гульня запар, калі дынамаўцы не могуць атрымаць перамогу: папярэдняй была сустрэча з БАТЭ, калі яны прайгралі з лікам 0:2. “Дынама” цяпер на 2-м радку ў турнірнай табліцы і адстае ад БАТЭ на 3 ачкі. Зрэшты, каманда мае яшчэ адзін матч у запасе — сустрэчу са “Слуцкам”, выйграць у якога цалкам рэальна.