Мінскае "Дынама" ў меншасці выйграла ў "Нёмана"

"Дынама" (Мінск) — "Нёман"

"Дынама" (Мінск) — "Нёман" / t.me/fc_dinamominsk/

17 красавіка мінскае "Дынама" ў паўфінале футбольнага Кубка Беларусі выйграла ў гродзенскага "Нёмана" — 1:0. Адзіны гол забіў Павел Сядзько на 49-й хвіліне. Большую частку матчу дынамаўцы гулялі ў меншасці — яшчэ ў першым тайме на 15-й хвіліне за грубую гульню выдалілі Рамана Бягунова.

У іншым паўфінале "Іслач" выйграла ў "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0.

Матчы ў адказ пройдуць 8 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі