Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у "Тарпеда-БелАЗ" — 2:0 (відэа)

Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у "Тарпеда-БелАЗ" — 2:0 (відэа)

Мінскае "Дынама" стартавала ў футбольным чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе з перамогі. 2 красавіка ў матчы 1-га тура ў Жодзіне дынамаўцы абыгралі мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" — 2:0. Ненад Адамавіч адкрыў лік на 51-й хвіліне, а пераможную кропку на 92-й паставіў Ягор Зубовіч, які выйшаў на замену за дзевяць хвілін да гэтага.

У Мазыры "Славія" на апошняй хвіліне ўпусціла перамогу ў матчы са "Слуцкам" — 1:1. Адзначым, што ў гаспадароў поля гол забіў Дзяніс Лапцеў, які сёлета вярнуўся ў каманду з расійскага "Тосна" (узяты ў арэнду).

"Гарадзея" ў Мінску прайграла салігорскаму "Шахцёру" — 0:1. Адзіны гол забіў Мікалай Януш.

Раней у суботу БАТЭ ў гасцях разграміў брэсцкае "Дынама" — 4:1, а "Белшына" і "Крумкачы" згулялі ўнічыю 1:1.

Як паведамляла Еўрарадыё, у стартавым матчы тура "Іслач" выйграла ў "Нафтана" — 2:0. У нядзелю ў Гродне мясцовы "Нёман" прыме мікашэвіцкі "Граніт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі