Мінскае метро цішком дало часовую ільготу пенсіянерам

Мінскае метро цішком дало часовую ільготу пенсіянерам

На пяць дзён — з 20 па 24 снежня — пенсіянеры атрымалі магчымасць бясплатна ездзіць у мінскім метро. Вось толькі шырокага паведамлення пра гэтую акцыю не было.

Бяплатны праезд Мінскі метрапалітэн абвясціў у сувязі з тым, што 20-24 у мінскім Палацы мастацтваў праходзіць выстава-кірмаш для людзей старэйшага пакалення "50 плюс". Тэарэтычна, акцыя ладзілася для таго, каб пажылыя людзі маглі даехаць да гэтага кірмашу.

Аднак адпаведнае паведамленне пра бясплатны праезд з'явілася толькі на сайце метрапалітэна. Як адзначае "Беларускі партызан", у самім метро нідзе не было абвестак пра бясплатны праезд — ні пісьмовых, ні вусных. І нават у акенцах па продажы жэтонаў старым людзям прадавалі жэтоны, не гаворачы аб правядзенні акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі