Мінская ДАІ шукае кіроўцу, які насмерць збіў пенсіянерку
ДТЗ адбылося тут. Скрыншот: "Яндекс.Карты"
Мінская ДАІ шукае кіроўцу, які насмерць збіў пенсіянерку. ДТЗ адбылося 14 кастрычніка каля 19:35 на вуліцы Касманаўтаў (Паўднёвы Захад) у раёне дома нумар 23 корпус 1. Аўтамабіль, які збіў бабулю (мяркуецца, што ён быў серабрыстага колеру, марка пакуль што невядомая) рухаўся з боку праспекта Дзяржынскага ў напрамку вуліцы Ясеніна.
Паведамляецца, што пенсіянерка 1951 года нараджэння пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам. У выніку ДТЗ яна памерла на месцы здарэння.
Кіроўца з месца ДТЗ уцёк. Мінская Дзяржаўтаінспекцыя шукае відавочцаў здарэння. Тых, хто валодае інфармацыяй пра аўто ці пра вінаватага ў ДТЗ, просяць паведаміць па кругласутачным тэлефоне: 8017-222-17-17 — ці па тэлефоне 102.