Мінскі аэрапорт патлумачыў, чаму на табло ёсць кітайская мова і няма беларускай

Мінскі аэрапорт патлумачыў, чаму на табло ёсць кітайская мова і няма беларускай

Напачатку кастрычніка на галоўным табло Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" з'явілася кітайская мова. Цяпер там тры мовы: англійская, руская і кітайская. А беларускай мовы няма. 

Пры гэтым іншыя транспартныя прадпрыемствы краіны, у тым ліку Беларуская чыгунка і авіякампанія "Белавія" актыўна выкарыстоўваюць беларускую мову. З гэтай нагоды TUT.by атрымаў каментар у дырэктара Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" Дзмітрыя Мелікяна:

 

Мінскі аэрапорт патлумачыў, чаму на табло ёсць кітайская мова і няма беларускай

"Хацелася б нагадаць, што ў нас дзве мовы нацыянальных: і руская, і беларуская, — адзначае Мелікян. — Але руская мова, у адрозненне ад беларускай, гэта яшчэ і адна з васьмі моваў, прынятых у свеце як міжнародныя. Сёння інфармацыя падаецца на трох з васьмі агульнапрынятых моваў".

Дзмітрый Мелікян адзначыў, што назва аэрапорта напісаная па-беларуску, а на яго тэрыторыі "працуюць над папулярызацыяй беларускай мовы". Аднак інфармацыю на гэтай мове не перадаюць, "каб яна не скажалася":

"Трэба, каб людзі арыентаваліся нармальна. Асабліва з улікам таго, што сёння 30% карыстальнікаў аэрапорта, — транзітныя пасажыры, якія не з'яўляюцца беларускамоўнымі. Мы ў першую чаргу робім так, каб было зручна пасажыру, каб не ўзнікала лішніх пытанняў. Хачу нагадаць, што бліжэйшыя рэгіёны РФ, такія як Смаленская, Пскоўская вобласці, таксама з'яўляюцца карыстальнікамі Нацыянальнага аэрапорта. Яны яго прынялі як лепшы варыянт у параўнанні з Маскоўскім аэравузлом".

Паводле слоў Мелікяна, сёння ўсе супрацоўнікі, якія кантактуюць з пасажырамі, валодаюць і замежнымі, і беларускай мовай.

З нагоды таго, што ў мінскім аэрапорце на табло з'явіўся расклад па-кітайску, выказаўся і гендырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў:

 

Мінскі аэрапорт патлумачыў, чаму на табло ёсць кітайская мова і няма беларускай

Быў у Празе некалькі дзён таму і ўразіўся. Там акрамя чэшскай і ангельскай надпісы яшчэ і на карэйскім. Аказалася, таму што ў Празе шмат пасажыраў — карэйцы. Таму тое, што ў нас з'явілася кітайская,  — гэта, напэўна, нармальна

Анатоль Гусараў, гендырэктар "Белавія".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі