Мінскі АМАП здзекаваўся з грузіна (відэа)
Увечары 18 ліпеня госць з Каўказу ўчыніў бойку з кіроўцам таксоўкі, на месца здарэння прыбылі амапаўцы.
Як сведчыць “Беларускі партызан”, праваахоўнікі дзейнічалі даволі жорстка і нейкі час здзекаваліся з затрыманага на вачах у публікі. Адзін з амапаўцаў некалькі разоў ударыў каленам скручанага за зямлі чалавека.
На відэа таксама было чуваць абразлівыя каментары на адрас затрыманага.