Мінскі бюджэт амаль на 80% фарміруюць бізнес і ІП
З наступнага года падаткі для ІП і шэрагу іншых катэгорый плацельшчыкаў павялічацца / pixabay.com
Мінскі бюджэт амаль на 80 % фарміруюць прыватнікі. Гэта паступленні ад недзяржаўных арганізацый, ІП і грамадзян, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на інспекцыю МПЗ па горадзе Мінску.
Пры чым на долю арганізацый недзяржаўнага сектара прыпадае 75,3%. Яшчэ 2% паступленняў забяспечваюць ІП, 1,6% — фізічныя асобы.
Такім чынам на долю арганізацый дзяржаўнага сектара прыпадае толькі 21,1% усіх паступленняў.
Усяго за 10 месяцаў у бюджэт Мінска было пералічана 13 мільярдаў 915,3 мільёнаў рублёў.
Нагадаем, з наступнага года ўлады плануюць перагледзець падатковую нагрузку для бізнесу — ім прыйдзецца плаціць больш падаткаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.