"Шкода на мільярды долараў": што нясе ўзмацненне жорсткасці ўмоў працы для ІП

Пратэсты прадпрымальнікаў у 2008 годзе / Reuters
Пратэсты прадпрымальнікаў у 2008 годзе / Reuters

У ліпені Аляксандр Лукашэнка зноў даў заданне ўладам разабрацца з "каласальным афшорам" з ІП. Такая рыторыка не новая, і нядаўна ў сеціве з'явіўся праект паправак у Падатковы кодэкс, аднак пакуль невядома, ці сапраўдны гэта дакумент. А з 17 жніўня ў Мінску на няпэўны тэрмін спынілі рэгістрацыю ІП.

На думку экспертаў, новаўвядзенні ў апублікаваным дакуменце цалкам могуць аказацца сапраўднымі. Прынамсі, яны гармануюць з заявамі і паводзінамі ўладаў.

Еўрарадыё разабралася, у чым сутнасць змен для ІП і чаму яны негатыўна адаб'юцца на працы прадпрымальнікаў і эканоміцы ў цэлым.

 

Прыпыненне рэгістрацыі ІП наўрад ці звязанае са зменамі ў НК

“Ущерб на миллиарды долларов”: чего ждать от ужесточения условий работы для ИП
Мінгарвыканкам не паведамляе, калі зноў пачнецца рэгістрацыя ІП / Еўрарадыё

Сярод меркаваных змен — забарона для ІП на выкарыстанне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Стаўкі падаткаў па ССП складаюць 5% ад выручкі для тых, хто не плаціць ПДВ. І 3% для плацельшчыкаў ПДВ.

З прыняццем новаўвядзенняў ІП могуць быць пераведзеныя на агульную сістэму падаткаабкладання. Тады плаціць давядзецца ўжо 16% ад выручкі з вылікам расходаў. Таксама з'явяцца расходы на бухгалтара і ўскладніцца вядзенне дакументаў. Пры ССП адміністраванне нашмат прасцейшае.

З 2023 года можа быць адменены і адзіны падатак для большасці відаў дзейнасці ІП.

На думку сябра праўлення і эксперта Асацыяцыі падаткаплацельшчыкаў, дарадцы па падатковых пытаннях адвакацкага бюро "Гарэцкі і партнёры" Наталлі Зварано, спыненне рэгістрацыі ІП у Мінску не звязанае з магчымымі ўзмацненнямі жорсткасці падатковага заканадаўства для іх.

— У абласцях працягваюць рэгістрацыю ІП. Хутчэй за ўсё, там сапраўды ёсць нейкая тэхнічная праблема. Магчыма, нейкае новае ПЗ усталёўвалася і нешта з ім пайшло не так. Па фактуры звязваць гэта з дакументам не бачу падстаў, — кажа Наталля Зварано. — Тое, што прапісана ў дакуменце, гісторыя даўняя і звязаная з выказваннем Лукашэнкі пра тое, што ІП выкарыстоўваюцца ў розных схемах мінімізацыі падаткаў.

“Ущерб на миллиарды долларов”: чего ждать от ужесточения условий работы для ИП
Размовы пра тое, што ІП недаплачваюць падаткі, не канчаюцца гадамі / Еўрарадыё

Акрамя таго, на думку чыноўнікаў, арганізацыі, якія карыстаюцца ССП, робяць не такі вялікі ўнёсак у папаўненне бюджэту, хоць іх выручка дазваляе плаціць больш.
 

Бюджэт папоўніць можна, але пра цану не гаворыцца 

Суразмоўніца адзначае, што калі разглядаць толькі мэту па павелічэнні даходнай часткі бюджэту, то падвышэнне падаткаў у любой краіне мае эканамічны сэнс. Аднак канкрэтна беларускую сітуацыю з ІП трэба ацэньваць комплексна.

— Фіскальная сістэма — неад'емная частка эканамічнай сістэмы, і ўсякія змены ў падыходах збірання падаткаў непазбежна адбіваюцца на эканоміцы і эканамічным клімаце ў цэлым. Праблема ў тым, што пакуль мы не ведаем, ці сапраўдны гэта дакумент, і не бачым абгрунтавання. Магчыма, там улічаны наступствы.

Уклад ІП у ВУП у 2020 годзе склаў 3,1%. Гэта крыху больш чым 1,86 млрд долараў.

— Пры гэтым мы не ведаем, колькі з іх працавалі па ССП. У працэнтных суадносінах 3,1% — гэта няшмат, але гэта катэгорыя ацэначная. Мы ж не можам казаць, што проста страцім ІП. Бо гэта канкрэтныя людзі.

Значыць, будзе катэгорыя фізічных асоб, якая ўсё роўна будзе суб'ектам падатковых адносін. Адпаведна, гэты суб'ект падатковых адносін трапіць у нейкую падатковую катэгорыю, — кажа Наталля Зварано.

 

ІП могуць стаць самазанятымі або юрасобамі

“Ущерб на миллиарды долларов”: чего ждать от ужесточения условий работы для ИП
Па агульнай сістэме падаткаабкладання давядзецца плаціць 16% з выручкі / Еўрарадыё

Тут у ІП два шляхі. Калі індывідуальныя прадпрымальнікі не захочуць пераходзіць на агульную сістэму падаткаабкладання, то давядзецца стаць самазанятымі.

Для самазанятых прымяняецца адзіны падатак. Яго велічыня ўсталёўваецца ў залежнасці ад віду дзейнасці і тэрыторыі, на якой вядзецца дзейнасць. Сумы ў месяц могуць вар'іравацца ад 9 рублёў да 143 рублёў.

Пры гэтым не ўсе ІП змогуць перайсці ў статус самазанятых, бо сферы дзейнасці для іх абмежаваныя. Рабочых месцаў для іншых самазанятыя таксама ствараць не могуць.

“Ущерб на миллиарды долларов”: чего ждать от ужесточения условий работы для ИП
Улады маюць намер яшчэ больш жорстка рэгуляваць ІП і самазанятых / Еўрарадыё

— Гэтая норма актыўна абмяркоўваецца. Больш за тое, мяркуючы па паводзінах і па меркаванні Мінфіна і Савета Міністраў, яна ўжо практычна вырашаная загадзя. Тут, безумоўна, дамінуюць ваенна-ідэалагічныя, а не сацыяльна-эканамічныя фактары. Проста вырашана ўкачаць у асфальт і абмежаваць магчымасці такой арганізацыйна-прававой формы, як ІП, і яшчэ больш рэгуляваць дзейнасць ІП і самазанятых.
 

"У Еўропе чакаюць тых, хто ўязджае не па падачкі, а на працу"

Пры такіх падыходах якіх-небудзь важкіх абгрунтаванняў змен у Падатковы кодэкс чакаць не варта, упэўнены эксперт.

“Ущерб на миллиарды долларов”: чего ждать от ужесточения условий работы для ИП
Прадпрымальнікі будуць імкнуцца з'ехаць з Беларусі / Еўрарадыё

— Каля мільёна людзей з'ехала за мяжу. Апошнія падзеі прымусілі да выезду яшчэ каля 250–300 тысяч чалавек. У рэжыме, калі Польшча, Літва, Германія ствараюць спрыяльныя ўмовы канкурэнцыі на рынку працы, натуральна, такога роду міграцыя будзе вітацца імі. Ім патрэбны маладыя здаровыя людзі, якія не ўязджаюць у краіну па падачкі з бюджэту, а будуць працаваць.

Эканаміст лічыць, што некалькі дзясяткаў тысяч прадпрымальнікаў вырашаць будаваць бізнес за мяжой. Іншыя будуць ісці ў ценявую эканоміку.

— Шкода ад гэтага будзе вылічацца не трыма адсоткамі ВУП, а значна больш сур'ёзнай сумай, якая ў доўгатэрміновай перспектыве перавышае мільярды долараў, — робіць выснову Яраслаў Раманчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі