Назвалі імёны прадпрымальнікаў, якія ратавалі людзей падчас пажару ў Віцебску

Сход у Віцебску

Сход у Віцебску / vitvesti.by

18 снежня ў Віцебску прайшла сустрэча прадстаўнікоў гарадскіх уладаў і прадпрымальнікаў, якія арандавалі памяшканні ў гандлёвым цэнтры "Беларусь". У ім на мінулым тыдні адбыўся пажар, пацярпелі два дзясяткі чалавек. Сведкі казалі, што некаторыя наведвальнікі і работнікі цэнтра "досыць гераічна павялі сябе — нягледзячы на небяспеку, яны выводзілі да апошняга людзей, якія паспелі спалохацца, надыхацца гарам і былі дэзарыентаваныя".

На згаданым сходзе гэтую інфармацыю пацвердзілі. Людзей ратавалі прадпрымальнікі Мікіта Чарвякоў, Міхаіл Маторын (ён у бальніцы), Аляксей Гінько, Андрэй Матусевіч і Уладзіслаў Удавенка. Разам з імі быў і адзін з наведвальнікаў гандлёвага цэнтра Артур Ляхоўскі (спіс перадалі ў гарадскі аддзел МНС). У гандлёвым цэнтры адсутнічала святло, была вялікая задымленасць, і наведнікі не маглі самастойна знайсці выхад, разгубіліся.

Інфармацыю пра герояў агучылі прадпрымальнікі. Чыноўнікаў, відаць, гэтае пытанне не цікавіла. Затое прайшлі затрыманні "за парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі". 

Прадпрымальнікам, якія працавалі ў віцебскім ГЦ, абяцаюць кампенсацыю шкоды. Таксама ім збіраюцца вярнуць грошы за арэнду за снежань і даць "на льготных умовах месцы ў іншых гандлёвых цэнтрах і аказаць дапамогу людзьмі і транспартам пры вывазе абсталявання і маёмасці тым, хто не ў стане зрабіць гэта самастойна". Да 1 лютага 2025-га на новых месцах абяцаюць не спаганяць аплату арэнды, а далей будзе зніжка — 50%.

На месцы віцебскага гандлёвага цэнтра "Беларусь" збіраюцца пабудаваць іншы аб'ект — "больш адпаведны цэнтральнай частцы горада".

Назвалі імёны прадпрымальнікаў, якія ратавалі людзей падчас пажару ў Віцебску
Назвалі імёны прадпрымальнікаў, якія ратавалі людзей падчас пажару ў Віцебску

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі