Мінскі гарадскі цэнтр сям'і і дзяцей неўзабаве увядзе паслугу "няня на гадзіну"

Мінскі гарадскі цэнтр сям'і і дзяцей неўзабаве увядзе паслугу "няня на гадзіну"

Мінскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей неўзабаве ўвядзе паслугу "няня на гадзіну". Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла дырэктарка ўстановы Кацярына Мальцава. Такая магчымасць з'явіцца, калі цэнтр пераедзе ў новы адміністрацыйны будынак па вуліцы Чабатарова. Цэнтр плануе аказваць і іншыя новыя віды паслуг.

Так, у цэнтры абсталююць два дзіцячыя пакоі для малечы 2-4 і 4-6 гадоў. Мамы змогуць пакінуць там дзіця на 1-3 гадзіны, каб схадзіць, напрыклад, у цырульню ці краму. Паслуга будзе платнай. Але жанчыны, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і наведваюць псіхолага цэнтра, змогуць пакінуць дзіця ў такім пакоі бясплатна.

Акрамя таго, у новым будынку цэнтра адкрыецца аддзяленне дзённага знаходжання для дзяцей-інвалідаў з саматычных захворваннем (анкалагічным) у стане рэмісіі. Для рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў у новым будынку цэнтра плануецца праца кабінета эрга-тэрапіі, арт-тэрапіі, а таксама псіхолагі і рэабілітолагі змогуць выкарыстоўваць мноства іншых тэхнік.

Працягнуць працу мама- і тата-школы. Больш магчымасцяў па правядзенні розных мерапрыемстваў з'явіцца і з адкрыццём ўласнай трэнінгавай залы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі