Мінскі IT-спецыяліст распаўсюджваў парнаграфію ў інтэрнэце
Крымінальную справу на супрацоўніка аднаго з вядучых IT-прадпрыемстваў краіны расследаваў Следчы камітэт.
Як паведамляе БЕЛТА, з 2012 па 2014 год мінчук займаўся распаўсюдам парнаграфічных матэрыялаў у інтэрнэце, у тым ліку з выявамі заведама непаўналетніх асоб. Выявілі распаўсюдніка парнаграфіі расійскія міліцянты і паведамілі беларускім калегам.
Паводле звестак следства, мінчук устанавіў на свой камп'ютар файлаабменны кліент Shareaza, праз які запампоўваў і потым раздаваў парнаграфічныя матэрыялы.
Абвінавачваны з'яўляецца супрацоўнікам аднаго з перадавых прадпрыемстваў Мінску ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Матэрыяльнай выгады ад распаўсюду парнаграфіі ён не меў. Падчас допыту ён растлумачыў, што ўсе парнаграфічныя матэрыялы, у тым ліку з удзелам заведама непаўналетніх асоб, ён запампоўваў і раздаваў для асабістых мэтаў.
Затрыманага вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Матэрыялы справы перададзеныя ў суд.
Фота — ma-com.ru