Мінскі манастыр атрымаў грамату ад акупацыйнай адміністрацыі "ДНР"

"Дапамога Данбасу" ў ДНР

"Дапамога Данбасу" ў ДНР / Калаж Еўрарадыё

Кіраўнік ініцыятыўнай групы "Дапамога Данбасу" пры Свята-Елісавецінскім манастыры атрымаў грамату ад акупацыйнай адміністрацыі "Данецкай Народнай Рэспублікі". Мікалай Гаўрылаў размясціў у сваім тэлеграм-канале фота, дзе "кіраўнік" Марыупаля ўзнагароджвае яго падзякай за подпісам кіраўніка так званай "ДНР" Дзяніса Пушыліна.

У жніўні валанцёры Гаўрылава прывезлі прадуктовыя наборы, свечкі, медыкаменты і ваду ў вёсках каля Аўдзееўкі, а таксама ў гарады Крамянная, Папасная, Горлаўка. Усе гэтыя тэрыторыі сёння кантралююцца Расіяй.

Манахіні Свята-Елісавецінскага манастыра вядомыя падтрымкай расійскай агрэсіі ва Украіне. Яны рэгулярна збіраюць грошы на патрэбы расейскага войска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі