Мінскі мясакамбінат абвяргае звесткі пра свіную чуму ў прадукцыі

Цяпер Расія абмяжоўвае пастаўкі ад Мінскага мясакамбіната з-за афрыканскай чумы свіней, паведамляе сайт Рассельгаснагляду. 

На Мінскім мясакамбінаце запэўніваюць, што правяраюць усе партыі мяса. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў лабараторыі прадпрыемства.

Супрацоўнік лабараторыі: "Гэта яшчэ ні аб чым не кажа, Расія піша… У нас няма імпартнай сыравіны, уся сыравіна правяраецца. Выпадкаў, каб знайшлі АЧС, не было”.

Раней Рассельгаснагляд выявіў геном АЧС у каўбасе Аршанскага мясакамбіната і абмежаваў пастаўкі яго прадукцыі ў Расію.

Фота — udf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі