Мінскі школьнік дапамог міліцыі затрымаць педафіла
Школьнік, які здаў педафіла міліцыянтам
Сталічны школьнік дапамог міліцыі затрымаць педафіла, паведамляе УУС Мінгарвыканкама.
Бацькі хлопчыка паведамілі ў міліцыю, што ў сацсетках з іх сынам перапісваецца педафіл. У сціслыя тэрміны міліцыянты затрымалі 24-гадовага мінчука.
Паведамляецца, што малады чалавек пісаў падлетку ў Тэлеграме. Ведаючы пра ўзрост хлопца, ён дасылаў яму відэа палавога органа, а таксама прапаноўваў інтымную блізкасць.
Падлетак не разгубіўся і папрасіў суразмоўцу даслаць відэапаведамленне з адкрытым тварам — нібыта хацеў пазнаць яго пры асабістай сустрэчы. Атрымаўшы выяву, хлопец захаваў усю перапіску і расказаў пра ўсё бацькам, якія звярнуліся ў міліцыю.
На затрыманага мінчука пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.