Мінскія апазіцыянеры правялі ў Жодзіне акцыю салідарнасці з ІП

Мінскія апазіцыянеры правялі ў Жодзіне акцыю салідарнасці з ІП

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, першы намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі (прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі) правялі 15 студзеня ў Жодзіне акцыю салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Яны стаялі ў цэнтры горада з плакатамі "Я — ІП", раздавалі матэрыялы, прысвечаныя тэме канфлікту прадпрымальнікаў і ўладаў, размаўлялі з людзьмі, паведамляе БелаПАН.

Акцыя працягвалася каля 15-20 хвілінаў. Лябедзька кажа, што паколькі загадзя пра паездку нікому не казалі, нікога з "сілавікоў" не было.

Апазіцыянеры таксама наведалі мясцовы рынак, на якім налічылі толькі тры адчыненыя ларкі, паразмаўлялі з адміністрацыяй. Лябедзька, Губарэвіч і Рымашэўскі сустрэліся з мясцовымі актывістамі, схадзілі ў гарвыканкам, але старшыні і яго намсенікаў на месцы не было. У аддзеле зваротаў грамадзян яны зарэгістравалі прапанову аб правядзенні круглага стала па праблемах карупцыі ў рэгіёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі