Мінскія "Цмокі" прайгралі лідару Адзінай лігі ВТБ клубу ЦСКА

Мінскія "Цмокі" прайгралі лідару Адзінай лігі ВТБ клубу ЦСКА

3 красавіка ў Мінску баскетбольны клуб "Цмокі" прымаў у гасцях лідара Адзінай лігі ВТБ маскоўскі ЦСКА. Гульня з імянітымі сапернікамі ішла на роўных, і на пачатку заключнай чвэрці гаспадары нават выйшлі наперад — 68:66. Але потым госці здолелі ўсё ж вырваць перамогу хоць і з невялікім разрывам — 83:81 (18:14, 22:18, 26:33, 17:16).

Найлепшы вынік у мінчукоў паказаў Бранка Міркавіч, які заваяваў у матчы 19 ачкоў.

Наступны матч "Цмокі" таксама правядуць дома. 5 красавіка яны сустракаюцца з краснадарскім клубам "Лакаматыў-Кубань". Акурат у нядзелю кубанская каманда гуляла ў Казані з мясцовым УНІКСам і прайграла — 76:80. У Лізе ВТБ "Лакаматыў-Кубань" цяпер займае трэцяе месца. На першым трымаецца ЦСКА, на другім — УНІКС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі