Мінскія ратавальнікі прыбралі 100-метровую алеістую пляму на Свіслачы
Супрацоўнікі МНС у Мінску дапамаглі ліквідаваць забруджанне на рацэ Свіслач, паведамляе прэс-служба ведамства.
Сёння ў 16:20 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра алеістую пляму на Свіслачы каля Траецкага прадмесця.
Да месца здарэння адправіліся ратавальнікі і работнікі УП "Гаррэмліўнесцёк". Яны выявілі ўздоўж берага пляму памерамі 1х100 м. Мору рыбы не назіралася.
Супрацоўнікі МНС паставілі на рацэ бонавыя загароды, каб не дапусціць распаўсюду плямы.
Над діквідацыяй здарэння працавалі таксама камунальнікі, супрацоўнікі Мінскводаканала, Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.