Мінскія ўлады папярэдзілі пра вучэнні тэрытарыяльных войскаў у сталіцы

Мінскія ўлады папярэдзілі пра вучэнні тэрытарыяльных войскаў у сталіцы

Мінскія ўлады папярэдзілі пра камандна-штабныя вучэнні тэрытарыяльных войскаў у сталіцы, якія праходзяць 29-30 жніўня. "Практычныя дзеянні" адбываюцца ў раёне Масюкоўшчыны. Адзначаецца, што гэта другі этап "комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны горада Мінска".

У панядзелак некаторыя мінчукі чулі выбухі і аўтаматныя чэргі. А прэс-служба Мінгарвыканкама папярэджвае, што "на тэрыторыю, прылеглую да раёна правядзення розыгрышу практычных дзеянняў, праход забаронены".

Вучэнні нядаўна анансаваў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны, намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі палкоўнік Андрэй Маціевіч. Мінская тэрабарона на вучэннях мусіла адпрацаваць узмацненне аховы "важных аб'ектаў у сталіцы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі