Мінскія ўлады рэкамендуюць размяшчаць беларускамоўныя шыльды і рэкламу

Мінгарвыканкам рэкамендуе пісаць словы і тэксты для рэкламных шыльдаў на беларускай мове, калі іх размяшчэнне мяркуецца на будынках, якія ўяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць. Начальнік аддзела па кантролю за рэкламай і абароны правоў спажыўцоў упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ірына Летняк адзначыла ў каментары агенцтву "Мінск-навіны", што "гэта дапаможа стварыць нацыянальны антураж".

"Таму мы разам з камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва рэкамендуем, каб у выпадках, калі гэта магчыма, шыльды і рэклама былі на беларускай мове. Пра гэта нас просіць насельніцтва", — сказала чыноўніца.

Як паведамляла Еўрарадыё, сёлета актывісты грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" (зарэгістраванага ў Латвіі) прапанавалі мінскім уладам размясціць на цэнтральных вуліцах сталіцы дадатковыя шыльды з гістарычнымі назвамі. Чыноўнікі прапанову падтрымалі. Гаворка ішла пра 16 вуліцаў, дзве плошчы, два праспекты.

Фота: minsk1.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі