Мінскія ўлады ўзялі пад ахову балота

Унікальная тэрыторыя ў межах Мінска / minskpriroda.gov.by
Унікальная тэрыторыя ў межах Мінска / minskpriroda.gov.by

Мінскія ўлады ўзялі пад ахову балота, якое знаходзіцца ў паўднёвай частцы сталіцы — каля скрыжавання МКАД і трасы Мінск — Брэст (плошча — 1,2 гектара). Высветлілася, што там растуць рэдкія і знікаючыя віды расліны, якія ахоўваюцца не толькі ў Беларусі, але і ў замежжы, піша minskpriroda.gov.by.

У адпаведнасці з рашэннем Мінскага гарвыканкама, згаданую тэрыторыю перадалі пад ахову адміністрацыі Маскоўскага раёна. Яна "ўяўляе сабой тыповы біятоп пераходнага балота" — гэта ўчастак з аднароднымі экалагічнымі ўмовамі, дзе жывуць пэўныя віды жывёл і раслін, і які "адлюстроўвае характэрныя асаблівасці прыроды Беларусі".

"Таму гэты прыродны комплекс з'яўляецца ўнікальным для біялагічнай разнастайнасці не толькі горада Мінска, але і краіны ў цэлым, — заявілі ў Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. — Яго ахова дазволіць захаваць месцы вырастання рэдкіх і знікаючых відаў раслін, што дазволіць зберагчы прыроднае багацце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі